Прэзідэнт Літвы паскардзілася на вучэнні “Захад-2017” генсеку ААН

18/09/2017 - 11:34

Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ паскардзілася на беларуска-расійскія вучэнні “Захад-2017” генеральнаму сакратару ААН Антоніў Гутэрэшу. Адбылося гэта падчас іх сустрэчы ў Нью-Ёрку. Як інфармуе прэс-служба літоўскага прэзідэнта, Грыбаўскайтэ праінфармавала генсека “пра дзеянні Расіі каля межаў Літвы, пра становішча з бяспекай у рэгіёне і пагрозы сусветнай супольнасці, якія выкліканыя вучэннямі агрэсіўнага характару “Захад-2017”.

Паводле слоў Далі Грыбаўскайтэ,  падчас згаданых вучэнняў адпрацоўваюцца дзеянні падчас рэальнага канфлікту з краінамі-чальцамі NATO. Дадзеныя пра маштаб і сцэнары вучэнняў хаваюцца, як і дыслакацыя вайскоўцаў і тактычнага ўзбраення. Яна паведаміла спадару Гутэрэшу, што расійская ядзерная зброя, артылерыя і ракеты “злольныя дасягнуць нават Лісабона”. Генсек ААН відаць гэтым быў уражаны, пакольны ён партугалец, ураджэнец Лісабона.

Прэзідэнт Літвы падкрэсліла, што свет не павінен глядзець скрозь пальцы на агрэсіўныя дзеянні Расіі. Саступкі ў такім выпадку толькі правакуюць агрэсара на новыя крокі. Грыбаўскайтэ падчас сустрэчы гаварыла пра ролю ААН у справе забеспячэння міру і бяспекі ў свеце, рэакцыя якой на парушэнні міжнароднага права ў апошнія гады “была недастатковай”.

Вучэнні “Захад-2017” будуць праходзіць у нашай краіне да 20 верасня. Акрамя беларускіх вайскоўцаў у іх удзельнічаюць каля 3 тысяч расіян, самалёты і верталёты з Расіі. Паводле легенды вучэнняў, ідзе барацьба з незаконнымі ўзброенымі фармаваннямі, якія прарываюцца ў нашу краіну з тэрыторыі суседніх дзяржаў.

Фота: sb.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі