Прэзідэнт Філіпін працягвае абражаць, на гэты раз назваў "дурнем" генсека ААН

09/09/2016 - 20:46

Прэзідэнт Філіпін працягвае абражаць сусветных лідараў. На гэты раз назваў "дурнем" генсека ААН. Як інфармуе РІА "Новости", спачатку Рыдрыга Дутэртэ заявіў, што не абражаў прэзідэнта ЗША Барака Абаму, а пасля выказаўся пра Пан Гі Муна.

Як вядома, Дутэртэ назваў Абаму "сукіным сынам". Ён ашалеў, калі даведаўся, што амерыканскі прэзідэнт падчас сустрэчы плануе закрануць тэму гібелі больш за 2 тысяч чалавек падчас барацьбы са злачыннасцю на Філіпінах. Барак Абама пасля абразы сустрэчу з прэзідэнтам Філіпін адмяніў. Праз некалькі дзён яна ўсё ж адбылася.

9 верасня Радрыга Дутэртэ чамусьці зноў вырашыў публічна згадаць пра гісторыю з абразай Абамы. Ён пераконваў, што выказаўся не пра прэзідэнта, а пра Дзярждэп ЗША, і значэнне выразу іншае, не абразлівае. Пасля гэтага прэзідэнт згадаў пра заявы ААН аб парушэнні правоў чалавека ў яго краіне. "Я сказаў сабе — гэта яшчэ адзін дурань", — сказаў Дутэртэ пра генсека Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

Вядома, што раней філіпінскі лідар абразіў Папу Рымскага Францішка.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі