Прэзідэнт ФІФА павіншаваў БАТЭ з чэмпіёнствам, якое пакуль пад пытаннем

13/12/2017 - 15:23

Прэзідэнт ФІФА Джані Інфанціна павіншаваў футбольны клуб БАТЭ з чарговым чэмпіёнствам краіны, піша tut.by. У Беларускай федэрацыі футбола кажуць, што такія віншаванні — гэта стандартная практыка.

Сёлетні сезон прынёс БАТЭ 14-ю перамогу ў чэмпіянаце краіны, прычым яна стала 12-й запар. Канкурэнтам барысаўскага клуба з'яўляецца мінскае "Дынама": яно мае столькі ж ачкоў, як БАТЭ, але прайграла барысаўчанам у вочных паядынках.

На мінулым тыдні стала вядома, што Беларуская федэрацыя футбола перанесла падвядзенне вынікаў сезона на пазнейшы тэрмін. Неафіцыйна паведамляецца, што зацікаўленыя бакі зноў хочуць аспрэчыць скандальную "справу Верамко".

Як паведамлялася раней, Федэрацыя футбола пазбавіла БАТЭ трох ачкоў за буйную перамогу над "Слуцкам" (6:0), бо ў заяўцы БАТЭ быў неправамерна заяўлены запасны галкіпер Сяргей Верамко. Аднак 10 лістапада апеляцыйны камітэт вярнуў барысаўскай камандзе тры ачкі і пакараў яе грашовым штрафам у 46 тысяч рублёў (2000 базавых велічыняў).

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі