Прэзідэнт Чэхіі Мілаш Земан на сустрэчы са Святланай Ціханоўскай пажадаў беларускай апазіцыі перамогі "ў барацьбе з апошнім еўрапейскім дыктатарам". Яго прэс-служба паведамляе, што Земан высока ацаніў мужнасць Ціханоўскай.
Прэс-служба беларускага палітыка дадае, што была абмеркавана сітуацыя з палітвязнем Раманам Пратасевічам, з катаваннямі ў Беларусі, пытанні падтрымкі пратэстоўцаў. Святлана Ціханоўская распавяла пра палітвязня Мікалая Статкевіча, з якім Мілаш Земан сустракаўся ў Мінску амаль 20 гадоў таму.
У панядзелак Ціханоўская сустрэлася з кіраўніцтвам чэшскага Сената, у аўторак будзе сустрэча з прэм'ер-міністрам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут