Прэзентацыя на Еўрарадыё: NUTEKI і Лігалайз з трэкам супраць абортаў

01/06/2016 - 10:12

Гурт NUTEKI прэзентуе на Еўарадыё новую песню "Мама не забівай", у якой ўздымаецца праблема абортаў. Аўтарам песні стаў лідар калектыву Міхаіл Накарашвілі, які зусім нядаўна стаў бацькам, і статыстыка абортаў па краінах СНД кранула яго да глыбіні душы.

"10 мільёнаў абортаў у год праводзяць у краінах СНД. Такімі тэмпамі за 7 гадоў мы заб'ём большую колькасць дзяцей, чым загінула ў самай кровапралітнай вайне ў гісторыі - Другой Сусветнай, - разважае Міхаіл. - Я думаю, што пераважная большасць рашэнняў зрабіць аборт не звязана з медыцынскімі паказчыкамі. Шмат хто адмаўляецца нараджаць свайго дзіця, бо проста баіцца выходзіць з зоны камфорту. Лічаць, што гэта не своечасова, дыскамфорт ды лішняя адказнасць. Але ці не занадта гэта вялікі кошт за камфорт і кар'еру?" 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі