Прэзентацыя: Кліп "Тени" ад Юлкі Каціч і Дзяніса Дзёміна

11/04/2017 - 09:45

Адна з самых прадуктыўных беларускіх авангардных спявачак Юлка Каціч і лідар сталічнага гурта Semantic SC Дзяніс Дзёмін (Faun Der) прадстаўляюць на Еўрарадыё відэа на сумесна запісаны трэк "Тени". 

 

У кліпе спявачка эксперыментуе з відэашэрагам, створаным пры дапамозе Кацярыны Войнавай — майстра па малюнках пяском. Для здымак быў запрошаны "штатны" аператар Юлкі — Іван Лучшы, з якім яны знялі некалькі відэа.


"Мне падабаецца працаваць у камандзе, якая сабралася вакол мяне. Мы добра разумеем адно аднаго, і творчы працэс прыносіць нам задавальненне, а гэта галоўнае", — кажа Юлка.


Звядзенне песні адбывалася на мінскай студыі Masterdx. Дуэт працуе яшчэ над некалькімі трэкамі.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі