Прэс-служба Ціханоўскай назвала інцыдэнт у дацкім парламенце звычайным пранкам

09/10/2020 - 11:07

У Святланы Ціханоўскай не была запланаваная сустрэча з дацкімі дэпутатамі. Так яе прэс-служба пракаментавала інцыдэнт у парламенце Даніі (Фолькетынгу).

Як распавядала Еўрарадыё, замест Ціханоўскай у пасяджэнні Фолькетынга па Zoom цягам 40 хвілінаў удзельнічаў іншы чалавек. Хто гэта быў — невядома, цяпер праводзіцца расследаванне.

Па словах Ганны Красулінай, прэс-сакратаркі Святланы Ціханоўскай, на 6 кастрычніка, калі адбыўся інцыдэнт, у яе ўвогуле не было запланавана ніякіх сустрэч з дацкімі дэпутатамі. "Гэта звычайны пранк", — дадала Красуліна.

Прэс-служба Фолькетынга падкрэсліла, што падчас сустрэчы не абмяркоўвалася нічога, што магло б паставіць пад пагрозу знешнюю палітыку Даніі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі