Прэм'ер Сербіі абяцае, што яго краіна заўжды будзе падтрымліваць Беларусь

26/01/2017 - 11:46

Сербія заўсёды будзе падтрымліваць Беларусь. Пра гэта старшыня ўрада Сербіі Аляксандр Вучыч заявіў журналістам пасля перамоваў з прэм'ер-міністрам Беларусі Андрэем Кабяковым.

"Для нас асабліва важным з'яўляецца той факт, што Беларусь паважае тэрытарыяльную цэласнасць і суверэнітэт Сербіі, ва ўсіх міжнародных арганізацыях і ўстановах аказвае поўную падтрымку краіне. Сербія, са свайго боку, заўсёды і ў любым месцы акажа падтрымку Беларусі", — цытуе БЕЛТА словы кіраўніка сербскага ўрада.

Вучыч падкрэсліў, што паміж Белассю і Сербіяй існуе працяглая і шчырая дружба. Ён выказаў надзею, што добрыя палітычныя адносіны паспрыяюць павелічэнню таваразвароту, беларускія інвестыцыі пойдуць у Сербію, а сербскія — у Беларусь.

Па словах Вучыча, Сербія накіравала запрашэнні і разлічвае на візіты Аляксандра Лукашэнкі і Андрэя Кабякова. Таксама Сербія гатовая прыняць прадстаўнікоў бізнэс-колаў Беларусі і разлічвае на павелічэнне турыстычнага патоку паміж краінамі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі