Прэм'ер-міністр Польшчы спадзяецца на "зацішша на мяжы"

24/12/2021 - 13:04

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэуш Маравецкі заявіў, што сітуацыя на польска-беларускай мяжы, звязаная з міграцыйным крызісам, стабілізавалася. "Ёсць шанец, што наступіць зацішша", — заявіў Маравецкі і звязаў гэта з тым, што большасць "турыстаў" з краін Блізкага Усходу вярнулася дадому. Словы Маравецкага перадае Gazeta Wyborcza. 

24 снежня Маравецкі разам з міністрам нацыянальнай абароны Марыюшам Блашчакам узялі ўдзел у калядным спатканні з жаўнерамі ў Новай Луцы, што на польска-беларускай мяжы. Па словах прэм'ера, дзякуючы выдатнай працы вайскоўцаў Польшча пазбегла небяспекі праз палітычны крызіс, развязаны рэжымам Лукашэнкі.

Па даных польскай памежнай службы, за апошнія суткі нелегальна перайсці мяжу з ЕС праз Беларусь спрабавала 26 асоб. За снежань было 1,5 тысячы такіх спробаў, за ўвесь 2021 года — 39,5.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі