"Надышла новая эпоха" / uniwide.com
Прэм'ер-міністр Латвіі Андрыс Кулбергс заявіў, што яго краіна не мае намеру аднаўляць адносіны з Расіяй нават пасля заканчэння вайны ва Украіне. Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю выданню Welt.
"Некаторыя лічаць, што пасля спынення агню можна будзе вярнуцца да нармальных адносін з Расіяй. Гэта немагчыма. Надышла новая эпоха", — адзначыў Кулбергс.
Ён таксама зноў заклікаў Еўрасаюз зачыніць уезд для ўсіх грамадзян Расіі. Па яго словах, Крэмль нарошчвае гібрыдныя атакі на Еўропу, а праверыць сотні тысяч атрымальнікаў шэнгенскіх віз нерэальна.
Акрамя таго, Кулбергс лічыць, што краіны ЕС павінны працягваць дэманстраваць адзінства ў падтрымцы Украіны і павялічваць абарончыя расходы.
Кулбергс узначаліў урад Латвіі ў маі 2026 года. Пасля ўступлення на пасаду ён абвясціў аб намеры разарваць гандлёвыя адносіны з Расіяй, назваўшы іх "непатрэбнай залежнасцю, якая толькі пагаршае сітуацыю".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут