Праз некалькі месяцаў Беларусь можа стаць бязвізавай для грамадзян 80 краін

29/08/2016 - 15:34

Праз некалькі месяцаў Беларусь можа стаць бязвізавай для грамадзян 80 краін. Гаворка ідзе пра адмену віз для турыстаў, якія прыбываюць праз аэрапорт "Мінск". Пра гэта на сумесным пасяджэнні калегій Мінспорту і Мінпрыроды расказаў намеснік міністра спорту і турызму Міхаіл Партны.

Паводле яго слоў, на дадзены момант дакумент знаходзіцца ў Савеце міністраў. У ім гаворыцца аб магчымасці ўезду ў Беларусь без віз для грамадзян краін, якія не маюць праблем у сферы міграцыйнай палітыкі. Таксама важна адзначыць, што калі дакумент будзе прыняты, то без візы ў Беларусь можна будзе трапіць толькі паветраным транспартам, праз аэрапорт "Мінск". Без візы знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі такія турысты змогуць на працягу 5 сутак.

"Адна з перашкодаў развіцця турызму ― візавы рэжым. Праца ідзе фрагментамі ― адмененыя візы для наведвання Белавежскай пушчы, на днях быў падпісаны аналагічны указ аб Аўгустоўскім канале. Бязвізавы рэжым ужо працуе для грамадзян Ізраіля, Катара, ААЭ і Кітая. Гэта невялікія фрагменты, на якіх адпрацоўваецца сістэма. Зараз у Савеце міністраў ляжыць праект дакумента, дзе разглядаецца магчымасць адмены віз для грамадзян 80 краін, паспяховых з пункту гледжання міграцыйнай палітыкі. Я спадзяюся, на працягу некалькіх месяцаў гэты дакумент будзе падпісаны", ― цытуе словы Міхаіла Партнога сайт traveling.by.

Бязвізавы рэжым для Аўгустоўскага канала. Ці можна будзе прыехаць у Гродна?

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі