19 красавіка ў Брысбене прайшло лёсаванне матчу Кубка Федэрацый Аўстралія — Беларусь. Ён пачнецца ў суботу. Першымі на корт выйдуць Арына Сабаленка і Саманта Стосур, 10-я і 77-я ракеткі свету, інфармуе БЕЛТА.
Таксама 20 красавіка адбудзецца паядынак Вікторыі Азаранка (61-е месца ў сусветным рэйтынгу) і Эшлі Барці (9-я ракетка свету). У нядзелю згуляюць Сабаленка і Барці, Азаранка і Стосур. На парны паядынак заяўлены Лідзія Марозава і Вера Лапко, Эшлі Барці і Саманта Стосур. Аднак магчымыя замены.
У іншым матчы 1/2 фіналу згуляюць зборныя Францыі і Румыніі. Фінал прызначаны на 9-10 лістапада.