Правал наркакур'ера: у Германіі затрымалі беларуса з 15 кг амфетаміна

12/02/2020 - 07:48

У Германіі ў аўтамабілі Saab, у якім ехаў беларус, знайшлі 15 кг амфетаміна на суму каля 70 тысяч еўра. Больш таго, паліцэйскія западозрылі, што 37-гадовы мужчына быў у стане наркатычнага ап'янення. І медыцынскае асведчанне гэта пацвердзіла. Як паведамляе presseportal.de, здарэнне адбылося ў горадзе Порта-Вестфаліка ў зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія. Наркотыкі былі схаваныя ў прадуктах харчавання.

Беларус прызнаўся нямецкім паліцэйскім, што з'яўляецца наркакур'ерам. Наркотыкі ў Германію ён прывёз з Нідэрландаў. Увагу паліцыі ён прыцягнуў сваім неадэкватным станам.

Знойдзеныя наркотыкі / presseportal.de

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі