Правацэнтрысты заявілі, што дзясяткі дэпутацкіх мандатаў скрадзеныя

12/09/2016 - 08:09

Кіраўнікі правацэнтрысцкай кааліцыі (у яе ўваходзяць Аб'яднаная грамадзянская партыя, рух "За свабоду", аргкамітэт па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя") заявілі, што парламенцкія выбары ў Беларусі нельга прызнаць свабоднымі, празрыстымі і дэмакратычнымі. Раніцай 12 верасня ў Мінску правялі прэс-канферэнцыю яе лідары — Анатоль Лябедзька, Юрась Губарэвіч і Віталь Рымашэўскі. Яны адзначылі, што пазіцыя не змянілася нават нягледзячы на тое, што ў Палату прадстаўнікоў прайшла кандыдатка ад кааліцыі — сябра АГП Ганна Канапацкая.

Дарэчы, па словах Лябедзькі, лёс дэпутацкага мандата Канапацкай калегіяльна вырашыць партыя. Найхутчэй ужо заўтра стане вядома, ці яна будзе дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, ці адмовіцца ад мандата.

Лябедзька падкрэсліў, што дзясяткі дэпутацкіх мандатаў былі скрадзеныя. Рымашэўскі адзначыў, што "парламента няма", паводле яго звестак, у буйных гарадах выбары не адбыліся.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі