Праваабаронца Алесь Капуцкі чацвёрты раз запар арыштаваны на 15 сутак

02/02/2022 - 16:48

Праваабаронца Алесь Капуцкі чацвёрты раз запар арыштаваны на 15 сутак. Ён па-ранейшаму знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання ў Маладзечне.

Капуцкі быў затрыманы 17 снежня мінулага года. Яго кожны раз караюць адміністрацыйным арыштам за распаўсюд "экстрэмісцкіх матэрыялаў" у сацсетках. Цяпер жа 15 сутак далі за іх "захоўванне з мэтай распаўсюду". Адвакат кажа, што праваабаронцу дагэтуль не дазваляюць атрымаць перадачу.

Праваабарончая супольнасць прызнала Алеся Капуцкага палітвязнем.

Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020-га Капуцкага затрымлівалі неаднаразова. Яго аднойчы збіраліся судзіць за распаўсюд Дэкларацыі правоў чалавека, але не рашыліся.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі