Пратэсты, рэпрэсіі, санкцыі — падводзім палітычныя вынікі года

31/12/2020 - 10:47

2020-ы стаў годам, калі навіны з Беларусі занялі першыя палосы ва ўсіх сусветных СМІ. Ён стаў годам, калі не толькі людзі ва ўсім свеце, але і самі беларусы з захапленнем глядзелі на сваіх суайчыннікаў. Але ў той жа час гэта быў год, калі звыш 30 тысяч беларусаў прайшлі праз збіццё, катаванні і турмы. Калі мы пабачылі новыя пагрозы незалежнасці сваёй краіны і сутыкнуліся з новым узроўнем цынізму ўлады. 

Як змяніў 2020 год беларусаў, а беларусы — Беларусь? На што становіцца падобны беларускі рэжым са сваімі Усебеларускім сходам і Саветам старэйшын? Санкцыі Захаду і дамоўленасці Мінска з Масквой — якое значэнне яны маюць? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае палітычны аналітык Аляксандр Фядута.

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі