Пратэст у мінскім метро

11/08/2020 - 13:10

11 жніўня адбылася адзіночная пратэстная акцыя на станцыі "Купалаўская" ў мінскім метро. Як паведамляе Радыё Свабода, мужчына скокнуў з платформы, стаў перад цягніком з плакатам у руках — "Спыніце забіваць і калечыць людзей". Акцыя пратэсту працягвалася 5 хвілін.

Як вядома, за два дні ў нашай краіне затрымалі 5 тысяч чалавек. Колькасць пацярпелых невядомая, у некаторых людзей цяжкія траўмы. Акцыі пратэсту разганяюцца з дапамогай спецаўтамабіляў, вадамётаў, святлошумавых гранат, гумавых куль і слёзацечнага газу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі