Прапагандыст Рыгор Азаронак затэлефанаваў Святлане Ціханоўскай

05/08/2022 - 13:14

Прапагандыст Рыгор Азаронак затэлефанаваў Святлане Ціханоўскай. Прадстаўнікі Офіса Ціханоўскай запісалі іх размову на відэа.

Тэлефанаванне адбылося падчас традыцыйных анлайн-размоваў, якія Ціханоўская ладзіць з беларусамі.

"Мы ніколі не запісваем размовы з беларусамі, аднак у выпадку з Рыгорам мы папярэдзілі яго пра тое, што запіс вядзецца ў мэтах бяспекі. Паколькі мы чакалі, што гэтую размову выкарыстоўвае рэжымнае тэлебачанне і Рыгор ужо анансаваў у сябе ў канале выхад матэрыялу пра тэлефанаванне, мы перадаем поўны запіс незалежным медыя", — паведамілі ў Офісе Святланы Ціханоўскай.

Падчас размовы Азаронак спрабаваў даставаць Ціханоўскую, тая яму спакойна адказвала.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі