Прапагандыст Прыдыбайла прычапіўся да Рыты Дакоты з пытаннямі пра Лукашэнку

24/12/2021 - 15:33

Прапагандыст Канстанцін Прыдыбайла прычапіўся да спявачкі Рыты Дакоты з пытаннямі пра Лукашэнку. Інцыдэнт здарыўся на адным з канцэртаў у Маскве, куды Дакота прыйшла са сваімі сябрамі. Пра здарэнне яна распавяла ў сваім instagram.

Іnstagram Рыты Дакоты

Прыдыбайла з сябрам, якім апынуўся прарасійскі ўкраінскі блогер Павел Кухаркін, сталі тыкаць спявачцы ў твар тэлефонам і пытацца, як ёй жывецца "ў мордары пры Пуціне". Потым, па словах Дакоты, сталі казаць, маўляў, якая яна ўвогуле артыстка, "ды каму яна патрэбна" і выкладаць усё гэта ў нейкія тг-каналы. Сябрам Рыты Дакоты давялося выклікаць ахову. Яна сццвярджае, што абодва былі п'яныя.

Відэа з Дакотай апублікаваў у сваім тэлеграме і Прыдыбайла. Сябрам спявачкі ён сказаў, што жыць пры Пуціне яму "зашыбісь".

Рыта Дакота падтрымала беларускія пратэсты. Раней яна заявіла, што не прызнае легітымнасці Лукашэнкі і не збіраецца выступаць у Беларусі, пакуль ён утрымлівае ўладу. Спявачка таксама запісала песню "Уходи" са словамі "Как тебе спиться, Саша, по ночам".

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі