Пракурор запатрабаваў для Надзеі Саўчанка 23 гады зняволення

02/03/2016 - 12:40

Пракуратура просіць пакараць украінскую лётчыцу Надзею Саўчанка 23 гадамі пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, паведамляе сайт "Медуза" з залы суда.

Абвінавачанне просіць прызнаць Саўчанка вінаватай у забойстве (18 гадоў калоніі), замаху на забойства (13 гадоў калоніі) і незаконным перасячэнні мяжы (штраф у 100 тысяч расійскіх рублёў). 23 гады калоніі — гэта пакаранне па сукупнасці.

Украінку вінавацяць у датычнасці да гібелі расійскіх тэлежурналістаў Ігара Карнелюка і Антона Валошына пад Луганскам у чэрвені 2014 года. Паводле абвінавачання, Саўчанка карэктавала агонь пры абстрэле, у выніку чаго загінулі карэспандэнты.

Сама ўкраінка настойвае на сваёй невінаватасці. Адвакаты спрабавалі даказаць у судзе, што да пачатку абстрэлу Саўчанка ўжо была ў палоне ў сепаратыстаў у Данбасе.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі