Пракуратура зноў узялася за інфармагенцтва БелаПАН

11/03/2024 - 06:57

Суд па "справе БелаПАН"

Эканамічны суд Мінска па пазове пракуратуры Першамайскага раёна сталіцы ліквідаваў ЗАТ "БелаПАН". Рашэнне суда набыло законную моц, паведамляе прэс-служба пракуратуры.

Пракуратура нагадвае, што ў 2021 годзе КДБ прызнаў інфармагенцтва БелаПАН экстрэмісцкім фармаваннем і забараніў яго дзейнасць. "У мэтах выканання названага рашэння ЗАТ "Б." уключана ў пералік арганізацый, фарміраванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці", — гаворыцца ў паведамленні пракуратуры.

Інфармагенцтва БелаПАН было ўключана ў "экстрэмісцкі спіс" 4 лістапада 2021 года.

Закрыты суд па "справе БелаПАН" пачаўся ў траўні 2022 года, прысуды былі вынесеныя ў кастрычніку таго ж года. Андрэй Аляксандраў атрымаў 14 гадоў калоніі, яго жонка Ірына Злобіна — 9 гадоў, Дзмітрый Наважылаў — 6 гадоў, галоўрэд і дырэктар БелаПАН Ірына Леўшына — 4 гады калоніі. Леўшыну, Наважылава і Аляксандрава вінавацілі ў тым ліку ў стварэнні "экстрэмісцкага фармавання" і кіраўніцтве ім, а Аляксандраву і Наважылавы выстаўлялі абвінавачанні ва ўхіленні ад выплаты падаходнага падатку за люты 2015-га — красавік 2021-га.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі