Пракуратура вызваліла ад крымінальнай адказнасці да суда больш за 800 чалавек

25/06/2019 - 10:53

За першыя пяць месяцаў 2019 года Генеральная пракуратура разам са следчымі вызваліла ад крымінальнай адказнасці да суда 831 чалавека. Пра гэта паведамляе прэс-служба ведамства. Падставай для такога рашэння называюцца дзейснае раскаянне, добраахвотная кампенсацыя шкоды, актыўная дапамога ў раследаванні злачынстваў, прымірэнне з пацярпелым. 

Дарэчы, 634 чалавекі з гэтай колькасці былі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці. 

Таксама прэс-служба Генпракратуры паведамляе, што за студзень-травень 2019 года пракуроры заключылі з абвінавачанымі 12 дасудовых пагадненняў аб супрацы. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі