Пракуратура ладзіць рэйды па беларускіх харчовых крамах

08/10/2022 - 14:30
Пракурорскі рэйд у Бярозе 7 кастрычніка 2022 года

Пасля загаду Лукашэнкі "спыніць рост коштаў" Генпракуратура кінулася выконваць. Яе супрацоўнікі ладзяць "рэйды" па крамах па ўсёй Беларусі.

Напрыклад, на фота ніжэй цэлы пракурорскі падпалкоўнік фіксуе "цэны на 6 кастрычніка" (і, верагодна, падлічвае бананы) у харчовай краме ў Пружанах. Менавіта ў той дзень у Лукашэнкі прайшла нарада, на якой ён загадаў коштам спыніцца. А на фота вышэй — пракурорская праверка ў Бярозе.

З іншага райцэнтра Еўрарадыё паведамілі, што некалькі крамаў (што праўда, не харчовых) учора там увогуле не змаглі адкрыцца — бо спярша вымушаныя былі складаць рэестры спажывецкіх коштаў.

Прокурорская проверка в Пружанах

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі