Пракуратура Бельгіі выставіла абвінавачанні ў тэрарызме чатыром асобам

09/04/2016 - 17:59

Пракуратура Бельгіі ў суботу выставіла абвінавачанні чатыром мужчынам, якія могуць мець дачыненне да тэрактаў у еўрапейскіх сталіцах. Як гаворыцца ў заяве генпракуратуры краіны, абвінавачанні сярод іншага выстаўленыя затрыманаму напярэдадні Мухамеду Абрыні. Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў парыжскім тэракце ў лістападзе 2015 года. Аналагічныя абвінавачанні выстаўленыя Салаху Абдэсламу. Падставаў падазраваць іх ва ўдзеле ў тэрактах у Бруселі пакуль няма.

Мяркуецца, што менавіта Абрыні быў трэцім чалавекам, які трапіў разам з двума смяротнікамі на камеры відэаназірання ў брусельскім аэрапорце перад выбухамі. Аднак у пракуратуры падкрэслілі, што канчаткова гэта не высветлена, паведамляе ВВС.

Разам з Абрыні абвінавачанні былі выстаўленыя траім яго меркаваным саўдзельнікам. Мужчына, вядомы пад псеўданімам “Асама К”, па інфармацыі мясцовых СМІ, прысутнічаў на брусельскай станцыі метро “Маальбек” перад тым, як там адбыўся выбух. Якія абвінавачанні выстаўленыя яшчэ дваім затрыманым разам з Абрыні, не паведамляецца.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі