Праект “Закона аб турызме” вынеслі на грамадскае абмеркаванне

14/07/2019 - 12:33

Праект “Закона аб турызме” вынеслі на грамадскае абмеркаванне. Тэкст дакумента размешчаны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, а пакінуць каментары і заўвагі да яго можна на Прававым форуме. Абмеркаванне законапраекта праходзіць з 12 па 28 ліпеня.

Ініцыявала разгляд праекта закона Міністэрства спорту і турызму. Галоўная навіна, закладзеная ў дакумент, —  забяспечыць фінансавыя гарантыі і стварыць механізм абароны спажыўцоў турыстычных паслугаў. Раней тысячы беларусаў пацярпелі ад нядобрасумленных расійскіх кампаніяў: яны аплацілі пуцёўкі, але выехаць на адпачынак не здолелі.

Прапаноўваецца ўвесці тры формы фінансавай  адказнасць тураператара —  дамова страхавання грамадзянскай адказнасці; банкаўская гарантыя выканання абавязанняў на аказанне турыстычных паслугаў; фонд персанальнай адказнасці тураператара.

Таксама прапануецца размежаваць адказнасць тураператара і турагента, пашырыць функцыі турыстычнага рэестру, узмацніць адказнасці за экскурсіі на тэрыторыі Беларусі без нацыянальнай атэстацыі.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі