Праект бюджэту на 2021-ы: на войска выдаткуюць 1,463 мільярда рублёў

18/12/2020 - 13:15

Міністэрства фінансаў апублікавала 18 снежня праект бюджэту Беларусі на 2021 год.

Як распавядала напярэдадні Еўрарадыё, другі год запар бюджэт краіны плануецца дэфіцытным. 

Дзяржаўны бюджэт на 2021 год па выдатках зацверджаны ў суме 27,351 мільярда рублёў (+7,6%). Пры гэтым прагназуецца, што даходы складуць 23,304 мільярда рублёў (-4,6%). Дэфіцыт бюджэту складзе каля 4 мільярдаў рублёў.

На 2021 год запланавана павялічыць на 30% (да 1,7 мільярда рублёў) выдаткі на ахову здароўя. Выдаткі на нацыянальную абарону вырастуць на 10,8% і складуць 1,463 мільярда рублёў. У гэтую графу запісаныя выдаткі на Узброеныя сілы, забеспячэнне мабілізацыі ды іншыя пытанні нацабароны.

Затое выдаткі на дзяржаўныя СМІ зменшацца на 4,9% — да 156 млн рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі