Прадстаўнікі Сярогі не пацвярджаюць датычнасць музыкі да “мініравання” самалёта

06/10/2016 - 12:23

Прадстаўнікі беларускага рэпера Сярогі не пацвярджаюць датычнасць музыкі да “мініравання” самалёта

“Ды не было ніякай там бомбы, — кажа прадзюсар музыкі Аляксандр Талмацкі. — Нейкая дзіўная жанчына не пусціла на рэйс людзей, нешта там адмачыла… Самалёт жа паляцеў і прыляцеў таксама ў час. Калі б была бомба, то нікуды б ён не ляцеў, праўда? Сярога мне патэлефанаваў і сказаў, што едзе дамоў. А 18-й гадзіне мы ладзім прэсуху для ўсіх журналістаў у маскоўским рэстаране Tutto Bene, дзе Сярога будзе ўсё распавядаць. Але я яго пакуль не бачыў і амаль не размаўляў, таму нічога дакладна не ведаю”.

Раней паведамлялася, што зранку 6 кастрычніка з’явілася інфармацыя, быццам у аэрапорце “Унукава” пасажыр паведаміў пра мініраванне авіярэйса Масква-Мінск. Пазней прэс-служба аэрапорту пацвердзіла, што героем гісторыі з’яўляецца грамадзянін Беларусі Сяргей Пархоменка, больш вядомы як рэпер Сярога. Паводле расійскага крымінальнага кодэксу музыку пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі і штраф да 200 тысяч расійскіх рублёў (больш за 3000 долараў) за “заведама ілжывае паведамленне пра акт тэрарызму”.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі