Прадстаўнік Беларусі прасіў у Жэневе спыніць трансляцыю відэа Ціханоўскай

18/09/2020 - 12:30

18 верасня пастаянны прадстаўнік Беларусі пры аддзяленні Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у Жэневе Юрый Амбразевіч узяў слова падчас разгляду сітуацыі ў нашай краіне ў Савеце ААН па правах чалавека. Ён папрасіў спыніць трансляцыю выступлення Святланы Ціханоўскай. Паводле слоў Амбражэвіча, яно не прадугледжана працэдурай мерапрыемства.

"Выступленне асобна абраных грамадзян Рэспублікі Беларусь не можа разглядацца прымальным, — цытуе словы беларускага прадстаўніка ТАСС. — Просьба спыніць трансляцыю відэа Святланы Ціханоўскай".

Відэазварот Ціханоўскай трансляваўся на экстраных дэбатах па сітуацыі ў Беларусі ў рамках 45-й сесіі Савета ААН па правах чалавека. "Сітуацыя ў Беларусі патрабуе неадкладнага прыцягнення міжнароднай увагі, — гаварыла яна. — Мірных пратэстоўцаў незаконна затрымлівалі, збівалі, гвалтавалі, некаторыя з пратэстоўцаў памерлі".

Дэбаты былі арганізаваны з ініцыятывы Германіі, якая выступіла ад імя ЕС. Акрамя прадстаўніка афіцыйнага Мінска, пра парушэнне правілаў працэдур заявілі прадстаўнікі Расіі, КНР і Венесуэлы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі