Прадаўшчыцу, якая выгнала жанчыну з каляскай з мінскай крамы, звольнілі

25/01/2016 - 13:37

Прадаўшчыцу, якая выгнала жанчыну з каляскай з мінскай крамы "Калінка" на Дзянісаўскай вуліцы, звольнілі. Загадчыца гандлёвага аб'екта атрымала вымову. Пра гэта піша газета "Комсомольская правда в Беларуси".

Рэзанансная гісторыя адбылася два тыдні таму. Маладых бацькоў з каляскай, у якой спала дзіця, "папрасілі выйсці з крамы". Ім сказалі, што з каляскамі да іх заходзіць нельга. Кнігу заўвагаў і прапаноў ім не далі, краму зачынілі, а на дзверы павесілі надпіс "Просьба: з дзіцячымі каляскамі не заязджаць" (пазней яго знялі).

Пасля таго, як пра гэта здарэнне напісалі ў сацыяльных сетках, у СМІ, закрытае акцыянернае таварыства "Калінка" адрэагавала і пакарала сваіх работнікаў, якія "дыскрэдытавалі дзелавую рэпутацыю" прадпрыемства. Сям'і мінчукоў былі прынесеныя прабачэнні.

Фота: kp.by.
Фота: kp.by.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі