Эвакуацыя з суседня з Марыупалем Валнавахі / Нацыянальная паліцыя Украіны
Эвакуацыя мірных жыхароў з Марыупаля пакуль так і не пачалася. Прычына ў тым, што пацверджанне “рэжыму цішыні” было атрымана толькі для тэрыторыі Данецкай вобласці, паведаміў начальнік Данецкай абласной вайсковай адміністрацыі Паўло Кірыленка. З яго словаў Запарожскай вобласці па маршруце эвакуацыі вядуцца баі.
“Вядзём перамовы з расійскім бокам пра пацверджанне рэжыму цішыні па ўсім маршруце эвакуацыі мірнага насельніцтва з Марыупаля”, — напісаў Кірыленка.
“Зелений калідор” для эвакуацыі з Марыупаля праходзіць па маршруце: Марыупаль — Мікольскае — Розаўка — Полагі — Арэхаў — Запарожжа.
Па плане “рэжым цішыні” павінен быў доўжыцца 7 гадзін і скончыцца ў 16.00 па кіеўскім часе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут