Святлана Ціханоўская і Кястуціс Будрыс / Офіс Святланы Ціханоўскай
Прабеларускі кіраўнік МЗС Літвы Кястуціс Будрыс можа страціць пасаду. Крыніцы літоўскага выдання LRT і лідара кансерватараў Лаўрынаса Кашчунаса сцвярджаюць, што Будрыса заменяць на некага, хто "больш адпавядае" поглядам кіроўнай кааліцыі.
Будрыс, нягледзячы на спрэчную пазіцыю прэм'еркі Інгы Ругінэне, падтрымліваў беларускія дэмсілы і выступаў супраць абмежаванняў для беларускіх эмігрантаў. Таксама ён выказваўся за захаванне санкцый супраць беларускага рэжыму і супраць транзіту калію.
Як пішуць літоўскія медыя, шмат якія яго пазіцыя супярэчаць не толькі поглядам партнёра па кааліцыі — правай партыі "Зара над Нёманам", але і сацыял-дэмакратаў.
Магчымым пераемнікам Будрыса называюць кіраўніка сацыял-дэмакратаў Міндаўгаса Сінкевічуса. Ён выказваўся пра транзіт беларускага калію больш стрымана — напрыклад, казаў пра неабходнасць улічвання інтарэсаў ЗША і заклікаў не пачынаць публічных дыскусій па гэтай тэме.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут