Чытаць болей: У Карач проект с НГО, которые призывают не давать оружие Украине. Подробности
Пра гісторыі, аб якіх немагчыма маўчаць
(каментар у фэйсбуку, верасень 2017)
— Я ляжала ў шпіталі з адной бабуляй, у якой быў канфлікт на лецішчы з мясцовым старшынём БНФ. Нешта яны там не падзялілі. Дык вось, БНФавец са злосці ёй сказаў, што калі апазіцыя прыйдзе да ўлады, ён ёй асабіста на лбе выража крыж. А тут — добры дзень — я з апазіцыі і ў адной з ёй палаце. Хоць я гаварыла на рускай, яна ўсё адно мяне ледзь у акенца не выкінула. Я бабку тры дні супакойвала. І наўрад ці цяпер у яе слова "апазіцыя" асацыюецца з нейкімі зменамі ў лепшы бок. Думаю, што ўсё па-ранейшаму: мова — апазіцыя — выразаюць крыжы на лбе або пагражаюць выразаць.
Пра падтрымку на выбарах
("Радыё Свабода", 1 красавіка 2015)
— Мы лічым, што ў гэтых выбарах "Наш дом" можа ўдзельнічаць толькі ў выпадку, калі ён будзе падтрыманы Расіяй.
Пра стаяк як сімвал развіцця
(каментары ў фэйсбуку, люты 2014)
— Я не хачу тут сумаваць з нагоды беларускай мовы, але аб'ектыўна, на жаль, у сілу розных фактараў яна яшчэ недастаткова развітая. Вось, напрыклад, якія ёсць беларускія адпаведнікі для расійскіх тэрмінаў „унитаз“ і „стояк“?
Пра перавагу жанчыны на выбарах
(Еўрарадыё, 5 лістапада 2012)
— Я думаю, што пол можа адыгрываць важную ролю ў прэзідэнцкай кампаніі, бо і сам Лукашэнка гуляе з гэтымі гендарнымі ролямі і моцна іх выкарыстоўвае, акрамя таго, ёсць страхі, асабліва ў рэгіёнах, што можна абраць другога Лукашэнку. На мой погляд, кандыдат-жанчына магла б гэтыя страхі нівеліраваць.