Пра “аналітыкаў Ціханоўскай”, канцэпцыю вяртання і ракеты Taurus — эфір

25/01/2024 - 08:38

Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё

Кіраўнік фонду BySol Андрэй Стрыжак паведаміў пра 143 вядомыя факты затрымання падчас аблавы з 23 студзеня па сённяшні дзень. Адметна, што падчас “хапуна” ў Брэсце затрымалі, па звестках “Вясны”, каля 70 чалавек і гэта былі выключна жанчыны. Што добра кажа і пра гераічнасць лукашэнкаўскіх “сілавікоў”, і пра яго самога, як лідара гэтай сістэмы, які “з жанчынамі не ваюе”, як вядома. Стараюцца не адставаць ад калег і следчыя з СК. 25 студзеня з’явілася паведамленне, што СК “распачаў працэс спецыяльнай вытворчасці ў дачыненні да 20 так званых аналітыкаў Ціханоўскай”… Але шэраг імёнаў у гэтым спісе “камарыльі Ціханоўскай”, як імгненна радасна завішчалі прапагандысцкія каналы, выклікае гамерычны смех. Узяць хаця б Паўла Усава!

Чым адметная новая хваля рэпрэсій, якая распачалася атакай на сайты і сацсеткі палітыкаў, іх структур і дабрачынных арганізацый і працягнулася “хапунамі” і спецвытворчасцю? Ці верне беларусаў з эміграцыі на радзіму распрацаваная Саўмінам “міграцыйная канцэпцыя па вяртанні на радзіму”? Ці паверыў Захад у рэальнасць пагрозы з боку Расіі і ці пачаў рыхтавацца да нападу? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі