Валерый Карбалевіч
“Зараз не час аслабляць ціск на Расію, і Еўропа гэтага не зробіць”, — напісала кіраўніца еўрапейскай дыпламатыі Кая Калас у адказ на зняцце амерыканскіх санкцый з расійскага дызельнага паліва і пачатак гандлю ЗША з Пуціным. Супраць гэтага выступаюць нават амерыканскія кангрэсмены. Да ўсяго, Трамп адкрытым тэкстам сказаў, што “Украіне патрэбны новы прэзідэнт”. Не Расіі, якая б’е па цывільных аб’ектах, а Украіне, якая выносіць расійскія НПЗ. І дата-цэнтры “Яндэкса”. Што адчулі на сабе нават беларусы.
Чым небяспечнае зняцце Трампам санкцый з расійскага дызелю і як гэта сітуацыя адаб’ецца на бяспецы нашага рэгіёна? Ці можна адназначна сказаць, хто стаіць за правакацыяй на латвійскай мяжы і якая ў яе была мэта? Ці стала пагроза Класкоўскаму працягам масавай атакі на незалежныя СМІ і да чаго гэта можа прывесці? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валерый Карбалевіч у 12:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут