Пошукі беларускага альпініста на піку Курумды ў Кыргызстане завершаныя

16/09/2026 - 10:38

Мікалай Свірыдаў / фота з сямейнага архіва

На піку Курумды ў Кыргызстане завяршыліся пошукі зніклага беларускага альпініста. Цела 60-гадовага Мікалая Свірыдава не знайшлі. Аднак 15 верасня пошукавая група вымушаная была сысці з гары, бо там пачаліся снегапады.

"Аднаўляць пошукі мы не плануем. За гэтыя паўтара месяца мы выкарысталі, здаецца, усё, што маглі. Дроны, здольныя працаваць на вышыні да сямі тысяч метраў. Спадарожнікавыя здымкі. Аналіз снежнага покрыва.

Каля ста чалавек з шасці краінаў глядзелі здымкі, распрацоўвалі версіі, правяралі іх, зноў глядзелі", — расказвае кіраўнік пошукава-выратавальнай аперацыі Аляксандр Смірноў.

На сайце, прысвечаным пошукам альпіністаў, паведамляюцца падрабязнасці: "Чатыры дні на гары працавала каманда аператараў дронаў кампаніі EVERNEST разам з альпіністам Андрэем Ярохіным. Адзнятыя грэбень, схілы і кулуары па заданні, складзеным пасля другога этапу. На схіле знойдзены два прадметы: красовак і намёт".

На лдмку калег, Свірыдаў або трапіў пад лавіну, або знаходзіцца ў расколіне.

Свірыдаў — дасведчаны альпініст, мае тытул "Снежны барс". 1 жніўня ён узыйшоў на Курумды разам з 43-гадовым беларусам Максімам Палянскім і 37-гадовым грамадзянінам Літвы Сяргеем Рубцовым. Але ў базавы лагер група не спусцілася. А ў сярэдзіне жніўня на гары былі знойдзеныя Палянскі і Рубцоў — яны загінулі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі