Пры атацы з боку мігрантаў быў паранены адзін з польскіх паліцыянтаў. Пра гэта паведаміла ў сацсетках прэс-служба польскай паліцыі.
Як мяркуецца, пасля ўдару прадметам у яго пералом костак чэрапа. Пацярпеламу аказваюць дапамогу, яго адправілі ў лякарню.
Паведамляецца, што мігранты кідаюць у бок польскіх памежнікаў і паліцыянтаў камянямі, бутэлькамі, а таксама святлошумавымі гранатамі.
Востры канфлікт разгарэўся на памежным пераходзе Брузгі-Кузніца. Беларускім памежнікі ніяк не рэагуюць на дзеянні мігрантаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут