Карта паляка
Консульскі аддзел амбасады Польшчы ў Мінску будзе з лютага 2026 года прымаць заявы на падаўжэнне карты паляка. Заявы будуць прымацца без папярэдняга запісу кожны першы панядзелак месяца з 10:00 да 11:00 у будынку, прылеглым да консульства.
У тыя ж тэрміны будуць прымаць заявы на падаўжэнне тэрміну дзеяння картак паляка і выдачу дублікатаў, а таксама на змену звестак уладальнікаў гэтых дакументаў.
Іншы парадак будзе дзейнічаць для тых, хто хоча падоўжыць дзеянне карты паляка ў сувязі з надыходам паўналецця. Ім неабходна запісацца на прыём праз электронную пошту minsk.wk.karta@msz.gov.pl. У лісце трэба пазначыць імя, прозвішча, дату нараджэння, тэрмін дзеяння карты і адрас рэгістрацыі на тэрыторыі Мінскай консульскай акругі (гэта Віцебская, Гомельская, Мінская, Магілёўская вобласці і Мінск). У загалоўку ліста варта напісаць "Karta Polaka_przedłużenie_pełnoletniość".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут