Польска-беларуская мяжа будзе патрулявацца з дапамогай ваенных верталётаў. Пра гэта ў Twitter паведаміў міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак. І пачнецца гэта ў бліжэйшыя дні.
Польскія вайскоўцы ўжо працяглы час дапамагаюць ахоўваць мяжу з Беларуссю, спыняючы мігрантаў. Задзейнічана каля трох тысяч чалавек.
Блашчак назваў забеспячэнне надзейнасці аховы мяжы "ключавой задачай польскага войска і памежнікаў".
За апошнія суткі было зафіксавана амаль паўтысячы спробаў незаконна перайсці мяжу з Беларусі ў Польшчу. Плынь мігрантаў не спыняецца, нягледзячы на пагрозы з боку Варшавы і Бруселя аб увядзенні ў дачыненні афіцыйнага Мінска новых санкцый.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут