Плот не забяспечвае поўную бяспеку мяжы
Польшча збіраецца "павысіць эфектыўнасць" плота, пабудаванага на мяжы з Беларуссю. Новы міністр унутраных спраў Марцін Кервінскі анансаваў адмысловую праверку. Паводле яго слоў, на сённяшні дзень плот не забяспечвае поўную бяспеку мяжы і патрабуе ўдасканалення. Будзе ўзмацняцца і асабісты склад сілавікоў, якія ахоўваюць мяжу, паведамляе wiadomosci.radiozet.pl.
Плот пяціметровай вышыні Польшча ўзвяла, каб спыніць масавы наплыў мігрантаў з тэрыторыі Беларусі (тое самае зрабілі Літва і Латвія). Захад ускладае адказнасць на міграцыйны крызіс на рэжым Аляксандра Лукашэнкі (і бачыць "руку Масквы").
Польскі бок заяўляў, што плот спрабавалі падкапаць, а беларускія памежнікі рабілі ў ім дзіркі "балгаркамі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут