Польшча выдала беларускім айцішнікам больш за 2500 візаў

16/03/2021 - 06:22

Па праграме рэлакацыі для беларускіх ІТ-кампаній і IT-спецыялістаў Польшча выдала ўжо больш за 2500 візаў. Такую лічбу назвала паўнамоцная прадстаўніца прэм'ер-міністра Польшчы па ўрадавых тэхналогіях Юстына Арлоўска, піша dev.by.

Праграма "Poland. Business Harbour" пачала дзейнічаць у верасні 2020 года. У ёй ўдзельнічаюць больш за сто польскіх кампаній ІТ-сектара.

Падтрымку па гэтай праграме для пераезду ў Польшчу атрымаюць 19 беларускіх стартапаў (медтэх і фінтэх). Агулам жа было даслана больш за 100 такіх заявак. Арганізатары плануюць пашырыць праект яшчэ на 20 месцаў.

Больш за дзесяць буйных беларускіх ІТ-кампаній займаюцца пераводам бізнесу ў Польшчу ў рамках гэтай праграмы. Іх назвы пакуль не агучваюцца.

Актыўная эміграцыя беларускіх айцішнікаў пачалася пасля выбараў у жніўні 2020 года. На гэта паўплывала як трохдзённае адключэнне інтэрнэту ў краіне, так і рэпрэсіі супраць некаторых кампаніяў за падтрымку мірных пратэстаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі