МЗС Польшчы / gov.pl
Польшча перадала Беларусі дыпламатычную ноту аб выдачы грамадзян Украіны, якіх падазраюць у дыверсійных акцыях у Польшчы. Пра гэта паведаміў прадстаўнік польскага МЗС Мацей Вэвюр, перадае інфармагенцтва PAP.
Ноту ўручылі 19 лістапада паверанаму ў справах Беларусі ў Польшчы.
Паводле прадстаўніка МЗС, Польшча запрасіла выдаць двух грамадзян Украіны, якіх падазраюць у злачынствах тэрарыстычнага характару, здзейсненых па даручэнні расійскіх спецслужбаў.
Гаворка ідзе пра дыверсіі на польскай чыгунцы, выяўленыя 16 лістапада. Польскі бок падазрае ў іх арганізацыі грамадзян Украіны, якія прыбылі з тэрыторыі Беларусі і пасля дыверсіі таксама выехалі ў Беларусь. Польскія СМІ пішуць, што мужчын завуць Яўген Іваноў і Аляксандр Конанаў. Іх саўдзельнікаў, якія засталіся ў Польшчы, ужо затрымалі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут