Польшча не дасць візы расійскім скакунам з трампліна на этапы Кубка свету

12/11/2026 - 13:32

Скачкі з трампліна ў Закапанэ / zakopane.pl

Міністэрства замежных спраў Польшчы пацвердзіла, што дапушчаныя да Кубка свету расійскія спартсмены не атрымаюць візы. Яны не змогуць удзельнічаць у спаборніцтвах у Закапанэ і Вісле, паведамляе Bild.

У ведамстве спаслаліся на дзейныя правілы ўезду. "Грамадзянам Расіі не дазволена перасякаць польскія межы", — гаворыцца ў заяве міністэрства.

Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту (FIS) дазволіла асобным расійскім спартсменам выступаць у гэтым сезоне пад нейтральным сцягам.

FIS грунтавала сваё рашэнне на пастанове Міжнароднага алімпійскага камітэта. Сярод умоў — строгі забарона на палітычныя выказванні.

Канчатковае рашэнне аб уездзе прымаюць краіны, якія прымаюць спаборніцтвы.

Дапуск расійскіх спартсменаў ужо выклікаў спрэчкі. Сярод дапушчаных — 32-гадовы Яўген Клімаў. Паводле дадзеных Bild, пасля пачатку ўварвання Расіі ва Украіну ён публічна падтрымаў вайну і Уладзіміра Пуціна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі