Вентыль, ілюстрацыйнае фота / pexels.com
Польшча з 26 студзеня цалкам спыняе імпарт н-бутану і ізабутану з Беларусі і Расіі.
Такім чынам, будзе перакрытая шчыліна ў санкцыях, якая заставалася пасля ўвядзення эмбарга Еўрасаюза на звадкаваны нафтавы газ у канцы 2024 года.
Увядзенне поўнай забароны не павінна істотна паўплываць на рынак, мяркуе генеральны дырэктар польскай арганізацыі звадкаванага нафтавага газу Барташ Квяткоўскі. Паводле ягоных слоў, якія перадае "Insider — Польща", пастаўкі расійскага газу ў Польшчу і так сістэматычна скарачаліся апошні год.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут