Польшча: беларускія службы штурхаюць мігрантаў на пераход мяжы (відэа)

14/12/2021 - 10:30

Беларускія службы ўначы 13 снежня падштурховалі мігрантаў нелегальна перайсці мяжу з Польшчай у раёне Чарэмхі, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Польшчы. 

У якасці доказу было апублікаванае відэа, на якім бачныя людзі з закрытымі тварамі каля разрэзанага калючага дроту на мяжы.

Раней памежнае ведамства Польшчы казала, што каля Чарэмхі мяжу спрабавала штурмаваць група з 20 нелегальных мігрантаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі