Польшча адмяняе візу "на закупы"

27/12/2018 - 13:25

Польскую візу "на закупы" беларусы не змогуць рабіць ужо з 2 студзеня 2019 года. Пра гэта піша nn.by са спасылкай на польскі візавы цэнтр. Прычыны адмены пакуль невядомыя.

Віза "на закупы" карысталася ў жыхароў Беларусі вялікай папулярнасцю, асабліва ў Гродне і Брэсце, размешчаных недалёка ад польскай мяжы. Шматразовую візу нярэдка давалі адразу на два ці нават на тры гады. 

Пры гэтым уладальнік такой візы мог падарожнічаць па ўсіх краінах Еўрасаюза, як чалавек са звычайнай турыстычнай шэнгенскай візай.

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Еўразум" за 27.12

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі