Полк Каліноўскага паведамляе пра магчымую смерць траіх байцоў

08/07/2022 - 18:59

Беларускі полк Кастуся Каліноўскага, які ваюе на баку Украіны, паведамляе пра магчымую смерць траіх байцоў. У прэс-службе палка падкрэсліваюць, што два байцы па-ранейшаму лічацца знікымі без вестак, аднак прааналізаваўшы фота і відэа расійскіх тэлеграм-каналаў, у палку прыходзяць да высновы, што каліноўцы, падобна, загінулі.

Гаворка ідзе пра Васіля Парцянкова з пазыўным "Сябро" і Вадзіма Шатрова — пазыўны "Папік". Яшчэ адзін ваяр — Васіль "Атам" Грудовік атрымаў несумяшчальныя з жыццём раны падчас боя. Эвакуяваць яго цела ў тых умовах не было магчымасці.

У палку падкрэсліваюць, што ў іх няма цел ніводнага з пералічаных байцоў. Па меры паступлення інфармацыі пра іх лёс, яна будзе публічна агучаная.

26 чэревня на полі боя пад Лісічанскам загінуў камандзір батальёна "Волат" Іван "Брэст" Марчук. У групе Марчука было 10 байцоў. Двое з іх — Ян Дзюбейка і Сяргей Дзягцёў — патрапілі ў плен. Пяцёра каліноўцаў вярнуліся з задання жывымі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі