Побач з Курапатамі аднавілася будаўніцтва жылога квартала

24/10/2022 - 11:29
Каробка першага дома жылога комплексу "Сонечны" ўжо стаіць / @minskstroybelarus

Побач з Курапатамі аднавілася будаўніцтва жылога квартала. Гаворка пра жылы комплексе "Сонечны" насупраць "Экспабела". Фота і навіны з будпляцоўкі публікуе "Мінскбуд".

Мантаж каробкі першага дома ўжо завершаны. У ім будзе 78 кватэр. Ідзе ўстаноўка аконных блокаў і ліфтаў. Пачатае будаўніцтва і другога дома. Будаўнікі МАПІД працуюць ужо на ўзроўні трэцяга паверха. Рыхтуецца пляцоўка для трэцяга дома.  

Забудоўшчык кажа, што гэта будзе жыллё камфорт-класа "ўсяго за кіламетр ад МКАД". Кватэры будуць розныя — ад невялікіх да пентхаўсаў з уласнымі тэрасамі. Вышыня столяў — 2,88 м, кухні аб'яднаныя з гасцёўнямі. Для кожнай сям'і прадугледжанае парковачнае месца ў цокалі.  

Першапачаткова "Сонечны" хацелі будаваць з усходняга боку Курапатаў — усяго за 20 метраў ад крыжоў. Аднак актывістам удалося тады адстаяць месца пахавання.  У выніку комплекс пачалі будаваць у іншым месцы — паўночней.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі