Пластычнага хірурга Аляксея Дужага асудзілі на два гады "хіміі"

28/04/2023 - 17:19
Аляксей Дужы / "Наша Ніва"

На два гады "хіміі" асудзілі пластычнага хірурга Аляксея Дужага за ўдзел у акцыях пратэсту, паведамляе тг-канал "Белыя халаты".

Як распавядала Еўрарадыё, лекара затрымалі сёлета 14 лютага проста на працоўным месцы. На яго пачалі крымінальную справу паводле "народнага" артыкула 342 Крымінальнага кодэксу (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак).

Прысуд Аляксею Дужаму 28 красавіка агучыў суддзя Савецкага раёна Мінска Аляксандр Якунчыхін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі