Зміцер Дзядзенка / Беларускі ПЭН
Рыхтуецца да выхаду паэтычная кніга "Каб не ср@лі галубы" беларускага пісьменніка Змітра Дзядзенкі. Большасць вершаў — рыфмаваныя каментары на гарачыя палітычныя і грамадскія падзеі.
"Атрымалася такая своеасаблівая паэтычная хроніка жыцця Беларусі за апошнія 10-13 гадоў", — расказвае Дзядзенка.
Дарэчы, летась ён заняў трэцяе месца на прэстыжнай прэміі імя Ежы Гедройца — за раман "Гульні Цырцэі".
Кніга выйдзе ў выдавецтве "Камунікат" ўжо ўвосень.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут