Расійскі пісьменнік абліў вадой радыёвядучую і кінуў у яе кубак (відэа)

28/04/2017 - 05:01

Расійскі пісьменнік Міхаіл Велер учыніў скандал на радыёстанцыі “Эхо Москвы”. Падчас эфіру, прысвечанага прэзідэнцкім выбарам у Францыі, ён абліў вадой радыёвядучую Вольгу Бычкову і кінуў у яе кубак. Пасля гэтага Велер сышоў са студыі. Пры гэтым ён яшчэ і абразіў Бычкову.

Пісьменнік палічыў, што радыёвядучая перашкаджала яму выкласці свае думкі, увесь час яго перабівала. Насамрэч яна спрабавала задаваць яму пытанні і "весці дыялог".

На радыёстанцыі чакаюць публічных прабачэнняў ад Міхаіла Велера, з ім спынена супрацоўніцтва.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі